Колькі ў Беларусі засталося мігрантаў з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі?


Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль заявіў, што ў Беларусі застаюцца «многія тысячы» мігрантаў. «Белсат» згадвае ранейшыя лічбы і спрабуе падлічыць, колькі мігрантаў можа заставацца ў Беларусі.

На польска-беларускай мяжы.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Розныя крыніцы маюць розную ступень надзейнасці: «па галовах» ніхто акрамя беларускіх уладаў не можа пералічыць людзей на тэрыторыі Беларусі, а беларускія ўлады неаднаразова маніпулявалі лічбамі. Тым не менш, вось якія лічбы агучвалі:

  • Паводле звестак дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Белта», у лагеры ў «Брузгах» на 20 снежня знаходзяцца «каля 600» мігрантаў.
  • Эвакуацыяйныя рэйсы ў Ірак адбываліся 11 разоў, апошні – 17 снежня. На ім зляцелі 257 чалавек, на ранейшых – 3652 чалавекі. То значыць, агулам з Беларусі такім шляхам вывезлі 3909 чалавек (паводле Жузэпа Бурэля, звыш 4000 тысяч паляцелі ў Ірак). У Сірыю быў пакуль толькі адзін эвакуацыйны рэйс, які вывез 96 чалавек – самалёт ляцеў паўпустым.
Аналітыка
Стаць уцекачом у Беларусі і пазбегнуць дэпартацыі. Галоўныя пытанні аб міграцыйнай палітыцы Менску
2021.12.18 09:08
  • Месяц таму называлі такія лічбы: беларускія ўлады казалі пра 7 тысяч чалавек у Беларусі (з якіх 2 тысячы ў «Брузгах», а зляцелі на той момант 374 чалавекі), польскія – пра 13-14 тысяч чалавек, украінскія – пра каля 16 тысяч чалавек. Польшча, Літва і Латвія з таго часу не прымалі значныя колькасці мігрантаў да сябе, але некаторых парушальнікаў памежнага рэжыму затрымлівалі.
  • То значыць, у Беларусі застаюцца ад прыблізна 3400-3500 мігрантаў (з якіх каля 2800-2900 чалавек – не ў «Брузгах»), калі верыць лічбам беларускіх уладаў, да 12,5 тысячы, калі браць найбольшую ацэнку, якую давалі ўкраінцы.
На польска-беларускай мяжы, у раёне Чарэмшы. Ноч на 18 снежня 2021 года.
Фота: Straż Graniczna / Twitter
  • Спробы нелегальнага пераходу межаў з краінамі Еўразвязу працягваюцца штодзень, але цяпер гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў чалавек на дзень на польскім, літоўскім і латвійскіх напрамках. Так, у Польшчы ўчора зафіксавалі 69 чалавек, якія спрабавалі незаконна перайсці мяжу з беларускага боку, пазаўчора – 76, тры дні таму – 32. Літва «развярнула» ўчора 45 чалавек, пазаўчора – 70, тры дні таму – 52. У Латвію на мінулым тыдні штодзень спрабавалі прайсці 52-83 чалавекі на дзень. То значыць, штодзень усе межы з Еўразвязам спрабуюць перайсці каля 200 чалавек (не факт, што адныя і тыя ж штодзень).
  • Беларусь не плануе пакідаць у сябе шмат мігрантаў план на цэлы 2022 год – 600 чалавек, якім дадуць статус уцекача, прытулак або дадатковую абарону.
Артыкулы
«Жахлівыя сведчанні». Amnesty International сабрала матэрыялы аб гвалце беларускіх сілавікоў над мігрантамі
2021.12.20 09:26
  • У Нямеччыну праз Беларусь з пачатку 2021 года дабраліся каля 11 тысяч мігрантаў. У У Літву праз Беларусь трапілі каля 4,2 тысячы мігрантаў, у Латвію – 540. Польшча паведамляла пра тое, што за год беларуска-польскую мяжу спрабавалі перайсці 39,1 тысяча чалавек, але ці гэта колькасць асобных людзей, ці спробаў перайсці мяжу (а адзін чалавек можа спрабаваць некалькі разоў), незразумела. Вядома, што на 26 лістапада ў польскіх цэнтрах для мігрантаў было 1838 чалавек, але месяц таму казалі таксама пра 2,5 тысячы затрыманых мігрантаў.
  • То значыць, агулам межы Беларусі і Еўразвязу перайшлі не менш за 18 тысяч чалавек.
На польска-беларускай мяжы, мігрант у аб’ектыве цеплавізара. 14 снежня 2021 года.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў