Экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і фінансаванні тэрарызму


Дзяржаўнае бюро расследаванняў паведамляе, што былога прэзідэнта Украіны, а цяпер народнага дэпутата Пятра Парашэнка падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні дзейнасці тэрарыстычным арганізацыям.

Пётр Парашэнка.
Фота: nikvesti.com

Парашэнку падазраюць у рамках справы аб злачыннай схеме паставак вугалю з не падкантрольных Кіеву тэрыторый Данбасу на агульную суму каля 1, 5 мільярда грыўняў (больш за 55 мільёнаў долараў).

Таксама пад падазрэнне патрапіў яшчэ адзін з дзейных народных дэпутатаў і былы міністр энергетыкі.

Па меркаванні следства, сваімі дзеяннямі фігуранты паставілі энергетычную сферу Украіны ў залежнасць ад Расеі і тэрарыстычных арганізацый. Што, у сваю чаргу, падарвала эканамічную бяспеку дзяржавы ў 2014-2015 гадах, пазбавіла магчымасцяў пераарыентаваць рынкі збыту энергетычных рэсурсаў, а таксама прадаставілі Расеі больш шырокія магчымасці для далейшага ўмяшання ва ўнутраныя справы Украіны і вядзення супраць яе падрыўной дзейнасці.

Па гэтым абвінавачанні прадугледжваецца пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

У суботу, 17 снежня, Парашэнку спрабавалі ўручыць пісьмовае паведамленне аб падазрэнні, аднак ён сёў у машыну і з’ехаў. У той жа дзень ён вылецеў з Украіны і цяпер знаходзіцца за мяжою.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў