МУС Беларусі паведаміла адразу пра тры смяротныя ДТЗ за содні


Тры смяротныя аварыі адбыліся ў Беларусі за содні: у Барысаве, Калінкавіцкім раёне і ля Астраўца. У ДАІ звязваюць гэтыя здарэнні са складанымі дарожнымі ўмовамі, гаворыцца ў паведамленні міністэрства ўнутраных справаў.

Наступствы ДТЗ у Барысаве. 19 лістапада 2022 года.
Фота: МУС Беларусі / Telegram

Міністэрства ўнутраных справаў у сваім Telegram-канале паведаміла пра тры смяротныя ДТЗ за содні.

У Барысаве 22-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню, з’ехаў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. У выніку 18-гадовая пасажырка сканала, кіроўца і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя.

У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці легкавы аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавік. 19-гадовая пасажырка легкавіка загінула.

Наступствы ДТЗ у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. 19 лістапада 2022 года.
Фота: МУС Беларусі / Telegram

У Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці 22-гадовы кіроўца легкавой машыны на закругленні дарогі вылецеў у кювет і перакуліўся. Хлопец загінуў на месцы.

ДАІ раіць пазбягаць за стырном рэзкага тармажэння і манеўраў, асабліва каля пешаходных пераходаў, перакрыжаванняў і на закругленнях дарог. Кіроўцаў таксама просяць выбіраць бяспечную хуткасць.

Hавiны
У Берасцейскай вобласці ў аварыі загінулі чацвёра маладых людзей
2022.11.06 10:43

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў