«Голас народу – голас Бога». Ілан Маск правёў галасаванне ў Twitter і разблакаваў акаўнт Дональда Трампа


Новы ўладальнік Twitter Ілан Маск зладзіў на сваёй старонцы галасаванне з пытаннем, ці трэба разблакаваць акаўнт былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Амаль 52% падтрымалі гэтую ідэю. Маск абвесціў, што Трамп зноў зможа пісаць у Twitter.

Новы ўладальнік Twitter Ілан Маск абвесціў пра разблакаванне акаўнту Дональда Трампа.

«Народ выказаўся. Трамп будзе адноўлены ў правах. Голас народу – голас Бога», – напісаў Макс у сваім акаўнце.

Напярэдадні ён зладзіў галасаванне па гэтым пытанні. У выніку 51,8% удзельнікаў апытання падтрымалі Трампа, адпаведна, 48,2% выступілі супраць ягонага вяртання ў сацсетку. Прагаласавалі больш за 15 млн карыстальнікаў.

Экс-прэзідэнт ЗША пакуль нічога ў сваім акаўнце не напісаў. Апошнія пасты там былі апублікаваныя ў студзені летась.

Папярэдняе кіраўніцтва Twitter заблакавала старонку Трампа на наступны дзень пасля гвалту на Капіталійскім узгорку. Гэтыя захады растлумачылі тым, што ягоныя публікацыі могуць справакаваць новыя беспарадкі. Трамп называў дзеянні сацсеткі парушэннем свабоды слова.

Ягоны акаўнт у Twitter разблакаваны праз 5 дзён пасля заявы пра намер балатавацца на пасадку прэзідэнта ЗША на выбарах 2024 года.

Аналітыка
Трамп адважыўся. Ён пойдзе на выбары, але можа не стаць кандыдатам
2022.11.16 18:54

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў