Жыхар Бабруйску: чакаю, што ў любы момант па мяне прыедуць, каб адвезці ў калонію


Раман Стацэвіч, 32-гадовы жыхар Бабруйску, стаў ахвярай праўладнага правакатара і атрымаў два гады хіміі. Гэтага ўладам аказалася мала – пакаранне замянілі на больш жорсткае, прысудзіўшы мужчыну год калоніі.

Жыхар Бабруйску Раман Стацэвіч. Фота прадстаўлена рэдакцыі

У траўні Стацэвіч выйшаў у відэачат, у якім адвольным чынам выбраў суразмоўцу. Раману не пашанцавала, для дыялогу трапіўся былы супрацоўнік міліцыі і заўзяты прыхільніка ўладаў Ігар Канюшык. Слова за слова – і Раман сказаў усё, што ён думае пра Лукашэнку. А Канюшык усё запісаў, а потым перадаў запіс сілавікам. Пры гэтым Стацэвіч не ведаў, што вядзецца запіс. Трэба сказаць, што з міліцыі па стане здароўя Канюшык звольніўся яшчэ ў 1997 годзе, але застаўся верным прыхільнікам уладаў і абвесціў «сваю вайну» тым, хто хацеў у Беларусі зменаў.

У выніку даносу на Рамана Стацэвіча завялі крымінальную справу, за абразу прэзідэнта – сумна вядомы арт. 368 КК.

У матэрыялах справы было напісана: «Усведамляючы публічны і зневажальны характар сваіх дзеянняў, праз публічны відэачат па відэасувязі з незнаёмым яму раней Канюшыкам наўмысна абразіў Лукашэнку з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. Былы супрацоўнік міліцыі Канюшык пры гэтым праводзіў маніторынг інтэрнэту, каб выявіць асобаў пратэснага і экстрэмісцкага кірунку і не падзяляў поглядаў і выказванняў Стацэвіча аб Лукашэнку. Згодна з тэкстам абвінавачання, Стацэвіч усведамляў, што размова можа быць запісаная Канюшыкам і перададзеная ўпаўнаважаным асобам, а таксама распаўсюджаная ў шырокім доступе».

Hавiны
Уладальніка бел-чырвона-белага дома асудзілі на 15 дзён арышту
2021.11.20 19:57

Разгляд справы адбыўся ў жніўні, пракурорка Ірына Хадневіч прасіла прысудзіць Раману год пазбаўлення волі, але суддзя Антон Дудаль прысудзіў два гады «хіміі». Бок абвінавачання вынікам не задаволіўся, тры месяцы яны дабіваліся свайго.

9 лістапада ў судзе Магілёўскай вобласці судовая калегія ў складзе суддзяў Мазурава, Гладкага і Кічыгіна ўзмацніла жорсткасць пакарання для Стацэвіча – замест двух гадоў «хіміі» мужчыну давядзецца правесці год у калоніі.

Раман не лічыць сябе вінаватым, у апошнім слове ён сказаў: «Атрымліваецца, можна чалавека, які мне не падабаецца, вывесці на правакацыйныя размовы, запісаць гэта і выкласці на старонцы ці пайсці ў міліцыю. Не было такога, што Канюшык папярэдзіў мяне, што ён блогер і здымае мяне. Публічнымі запісы зрабіў менавіта Канюшык».

Раман кажа: «Я думаю, што я невінаваты, нават паводле законаў РБ. У мяне артыкул – «Публічная абраза прэзідэнта», 368 Крымінальнага кодэксу РБ, частка 1. Не я зрабіў размову публічнай і распаўсюдзіў яе. Гэта зрабіў іншы чалавек. Але мне ў судзе сказалі, што я павінен быў усведамляць і разумець, што мяне цішком могуць зняць і выкласці ў інтэрнэце».

Суразмоўца belsat.eu спадзяецца, што ў краіне нарэшце пройдуць новыя выбары, пачне працаваць закон і невінаватых людзей перастануць кідаць у вязніцу.

Абноўлена
Пад арышт кінулі бабруйчаніна, хворага на Паркінсона. Батарэі нейрастымулятара можа не хапіць
2021.11.20 20:41

belsat.eu

Стужка навінаў