Дэмакратычныя сілы прапанавалі беларусам стратэгію на рэферэндум


Рэферэндум па Канстытуцыі мусіць адбыцца ў Беларусі ў лютым 2022 году. Дэмакратычныя сілы прапаноўваюць беларусам прыйсці на ўчасткі і зрабіць свае бюлетэні несапраўднымі.

Сутнасць стратэгіі дзеянняў падчас канстытуцыйнага рэферэндуму, якую выпрацавалі дэмакратычныя сілы – ператварыць рэферэндум у «вота недаверу» рэжыму. Беларусаў заклікаюць прыходзіць на ўчасткі і рабіць наступным чынам:

1) У дзень галасавання прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

2) Паставіць крыжыкі насупраць усіх прапанаваных у бюлетэні варыянтаў.

3) Апусціць бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Hавiны
«Беларусь павінна застацца прэзідэнцкаю рэспублікаю». Лукашэнка – пра новую Канстытуцыю
2021.11.04 13:00

Стратэгію распрацавалі ініцыятывы «Честные люди», Zubr, платформа «Голос» з удзелам Офісу Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Каардынацыйнай рады.

«Год таму мы патрабавалі новых выбараў. Замест гэтага нам прапаноўваюць рэферэндум, які не дае выбару. На самой справе гэта не рэферэндум па Канстытуцыі, а рэферэндум аб недаверы Лукашэнку. Калі вы не згодныя з беззаконнем, якое захлынула нашую краіну, давайце зробім рэферэндум несапраўдным, – звярнулася Святлана Ціханоўская да беларусаў. – Няважна, якія пытанні там будуць. Так, мы разумеем, што гэты рэферэндум – фікцыя, закліканая ўсіх падмануць. Але мы не можам яго праігнараваць. Таму дэмакратычныя сілы выпрацавалі агульны падыход да дзеяння».

Размова
Рэферэндум трэба сарваць
2021.10.29 16:27

Дэмакратычныя сілы лічаць, што байкот рэферэндуму нічога не прынясе.

«Байкот – таксама не выйсце. Байкот на руку існай сістэме, – лічыць лідарка ініцыятывы «Честные люди» Алена Жываглод. – Пасіўныя, расчараваныя грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у палітыцы – гэта тое, чаго рэжым дамагаецца рэпрэсіямі».

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў