«ЦІП падаўся санаторыем». За песню «Муры» пад Акрэсціна двух хлопцаў кінулі ў карцар


Праваабаронцы «Вясны» пераказалі гісторыю зняволення двух чалавек за песню, уключаную ў машыне пад менскім ізалятарам, і апісалі нечалавечыя ўмовы ў карцары.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Адзін з будынкаў ізалятару на завулку Акрэсціна ў Менску.
Фота: Белсат

У першай палове кастрычніка на завулку Акрэсціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сценамі ізалятару ў машыне «Tesla» ўключылі песню «Муры». Пра затрыманых не вядома амаль нічога: толькі што аднаму з іх каля 25 гадоў і што на іх склалі прынамсі па два пратаколы.

Пра іх расказаў былы арыштант, якому давялося пазнаёміцца з адным з затрыманых, які расказаў пра справу і пра ўмовы ў карцары. На пачатак лістапада затрыманыя за песню былі за кратамі ўжо месяц. Ці яны ўжо на волі, праваабаронцы не ведаюць.

Hавiны
Псіхолаг: Сілавікі цяпер на вайне, нават дзяўчына з кветкамі – для іх вораг
2021.11.20 14:00

«Перад тым, як з ЦІПа кінуць у камеру ў ІЧУ, мы знялі абутак, тапачкі пераабуць не паспеў, тварам уніз павялі ў камеру басанож і прывялі, як аказалася, у карцар, – расказвае былы арыштант. – У карцары знаходзілася разам з намі восем чалавек. Сам карцар прыкладна 3×3 метры. Падлога бетонная. Шконку ад сцены адшпільваць забаронена, таму затрыманыя спяць на бетоннай падлозе. У той дзень хлопцы елі без лыжак, ім не далі гарбаты.

У самой камеры цёмна і яна нагадвае падвальнае памяшканне. Перагародкі ў туалеце адсутнічаюць. Акно можна трохі адчыніць, але сонечнае святло не заходзіць у камеру. Нельга сядзець і дакранацца спінай да сцяны, можна толькі стаяць. У камеры няма сродкаў асабістай гігіены, акрамя невялікага кавалачка мыла. Калі падчас шмона хтосьці пакіне «лішнюю» кофту — яе забіраюць».

Паводле суразмоўцы праваабаронцаў, на Акрэсціна ёсць прынамсі дзве такія камеры: у адной быў ягоны знаёмы, якога затрымалі за песню, у другой – сябра таго знаёмага.

Былы арыштант дадае, што «ЦІП мне паказаўся санаторыем, у параўнанні з гэтым свінарнікам, у якім утрымлівацца людзі».

Артыкулы
Беларуска пабывала ў ізалятары ў Нарвегіі і на Акрэсціна. Папрасілі параўнаць
2021.11.18 10:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў