Пасля хвалі ператрусаў і затрыманняў у Баранавічах мясцовых жыхароў пакаралі соднямі


Масавыя ператрусы і затрыманні адбыліся ў Баранавічах 18 лістапада. 19 лістапада затрыманых судзілі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

СІЗА №6. Баранавічы, Беларусь. Кастрычнік 2021 года.
Фота: Белсат

Ператрусы праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Канфіскоўвалі тэхніку. З некаторымі з затрыманых запісалі «пакаяльнае відэа». На дадзены момант праваабаронцам вядома пра затрыманне мінімум 14 чалавек, дваіх з іх пазней адпусцілі.

19 лістапада над затрыманымі прайшлі суды.

Hавiны
Пенсіянерка з Берасцейшчыны запісала зварот да Лукашэнкі, а на яе завялі крымінальную справу
2021.11.19 20:20

Баранавіцкаму актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу прысудзілі 15 содняў арышту паводле ч.2 арт. 19.11 КоАП РБ («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Мужчыну абвінавацілі ў размяшчэнні матэрыялу TUT.BY у мясцовым тэлеграм-чаце ў верасні мінулага году. Мужа і жонку Дзмітрыя і Наталлю Карачуноў арыштавалі на 15 і 13 содняў адпаведна. На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што з’яўляецца адміністратаркай мясцовага тэлеграм-каналу «Поехали Барановичи».

Таксама вядома, што 19 лістапада асудзілі Аляксея Кірпічова. Суд Баранавіцкага раёну пакараў яго шасцідзённым арыштам.

Hавiны
Усё пакінулі ў сіле: Абласны суд пакінуў без зменаў прысуд сёмай групе ў «карагоднай справе»
2021.11.19 13:19

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў