Пад арышт кінулі бабруйчаніна, хворага на Паркінсона. Батарэі нейрастымулятара можа не хапіць

У час хвалі затрыманняў у Бабруйску 10 лістапада затрымалі інваліда II групы Сяргея Бяляева, а потым асудзілі на 15 дзён арышту за рэпост нейкага «экстрэмісцкага матэрыялу». Знаёмыя зняволенага кажуць, што ён можа не перажыць арышт.

Бабруйскі ІЧУ. Фота: nash-dom.info

Сяргей Бяляеў мае нейрастымулятар, ужыўлены ў галаву – мужчына мае хваробу Паркінсона. Зарадка стымулятары хопіць яшчэ на тры дні, але сядзець яму – да 26 лістапада.

Калі зарад нейрастымулятара скончыцца, зняволены можа проста памерці. Падзарадзіць стымулятар ён можа толькі дома.

Паводле знаёмай Бяляева, раніцай 10 лістапада ў яго кватэры правялі ператрус байцы ГУБАЗіК, «шукалі ўлікі, якія пацвярджаюць абразу супрацоўніка міліцыі Комара», пры тым шукалі ў шафе, канапе і камодзе. У Ленінскім РАУС на Бяляева склалі пратакол за рэпост.

«Там адзін з супрацоўнікаў, гэта я вельмі мякка скажу, заехаў яму па галаве без усялякай прычыны. А Сяргея не толькі біць нельга, яму любыя рэзкія рухі супрацьпаказаныя», – кажа знаёмая Бяляева.

Мінулай зімой, згадвае яна, у Бяляева таксама праводзілі ператрус, затым у міліцыі абшукалі з ужываннем металашукальніка, пасля чаго ў нейрастымулятара збіўся рытм.

За месяц да цяперашняга затрымання да Бяляева ўжо ўломваліся дамоў сілавікі, «паклалі на падлогу, надзелі кайданкі», але не затрымалі – тое было на наступны дзень пасля аперацыі, якую мужчыну рабілі ў Менску. Знаёмая мяркуе, што сілавікі «не рашыліся яго пасля аперацыі браць», але праз месяц «вырашылі, што ён ужо здаровы».

Паводле Telegram-каналу «Бобруйск Online», прынамсі частку затрыманых 10 кастрычніка судзілі за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Бяляева сёлета ўжо садзілі пад арышт – затрымалі на Дзень Волі. За кратамі ён шэсць дзён трымаў галадоўку разам з яшчэ чатырма бабруйчанамі. Потым ён расказваў, што стаўленне да «палітычных» змянілася на невыноснае пасля таго, як 31 сакавіка Бабруйск наведаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Уладальніка бел-чырвона-белага дома асудзілі на 15 дзён арышту

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны