Лукашэнка прызнаў, што на Акрэсціна збівалі людзей


У тым самым інтэрв’ю ВВС, у якім Аляксандр Лукашэнка дапусціў, што беларускія сілавікі дапамагалі мігрантам трапіць у Польшчу, ён жа прызнаў, што летась у ізалятары на Акрэсціна збівалі затрыманых пратэстоўцаў.

Сустрэча Лукашэнкі з журналістам BBC у Менску 19 лістапада 2021 года.
Фота: bbc.com

Журналіст ВВС у сваім матэрыяле так піша пра кавалак размовы пра Акрэсціна:

«Падчас нашага інтэрв’ю ў прэзідэнцкім палацы я запытаў беларускага лідара пра збітых мірных пратэстоўцаў і потым паспрабаваў уключыць відэа, на якім паказаныя людзі, што выходзілі з сумна вядомага ізалятару ў Менску з траўмамі, атрыманымі падчас катаванняў.

Інтэрв’ю
«Падыходзілі людзі з паламанымі рукамі, прычым адразу з дзвюма». Расповед доктара, які прайшоў праз Акрэсціна
2020.08.20 15:11

«Добра, добра, я прызнаю гэта, я прызнаю гэта, – сказаў ён. – Людзей білі на Акрэсціна. Але там былі таксама збітыя міліцыянты, і гэта вы не паказвалі».

Вызваленыя з Акрэсціна паказваюць наступствы катаванняў. Жнівень 2020 году.
Фота: EPA

Раней Лукашэнка называў «фэйкам» апавяданні пра катаванні на Акрэсціна.

Hавiны
Згвалтаванні гумавымі дубінкамі, збіццё і абразы. Што адбывалася з затрыманымі падчас мірных пікетаў?
2020.08.20 09:00

Журналіст таксама запытаўся пра знішчэнне грамадзянскай супольнасці і закрыццё 270 няўрадавых арганізацыяў, пачынаючы з ліпеня.

«Мы знішчым усіх мярзотнікаў, якіх вы [Захад] фінансавалі. О, вы засмучаныя, што мы разбурылі ўсе вашыя структуры. Вашыя НДА, якімі б яны ні былі, за якія вы плацілі», – адказаў Лукашэнка.

У тым жа інтэрв’ю, якое адбылося 19 лістапада бягучага году ў прэзідэнцкім палацы, Лукашэнка заявіў, што «абсалютна магчыма», што беларускія сілавікі дапамагалі мігрантам трапіць у Польшчу. Аднак адмаўляў, што мігрантаў запрашалі ў Беларусь.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў