Беларускую прапаганду скіравалі на палякаў на Youtube


Палякі сталі бачыць прамовы Генеральнага пракурора Беларусі ў якасці рэкламы на Youtube.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Людзі пратэстуюць супраць дзяржаўнай прапаганды пад час мітынгу. Менск, Беларусь. 23 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Медыяэксперт iSANS Серж Харытонаў адзначыў паведамленні палякаў у Twitter аб тым, што на іх таргетуюць (то значыць, закупаюць для абмежаванай аўдыторыі) беларускую рэкламу – у прыватнасці, прамовы Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.

Са скрыншотаў не зразумела, што за прамова то была і ці падавалася яна з перакладам на польскую мову. Аднак адзін з гледачоў рэкламы зразумеў, што «спадар расказвае, якія кепскія палякі і што робяць з беднымі мігрантамі».

На падобным фоне Швед заяўляў, што Польшча выкарыстоўвала атрутныя і таксічныя рэчывы супраць мігрантаў, якія пад наглядам беларускіх сілавікоў штурмавалі мяжу на пераходзе «Брузгі».

Рэкламу замовіў Telegram-канал «Ваши сливы», звязаны з дзяржаўным тэлеканалам АНТ і байцамі ГУБАЗіК. На беларусаў такую рэкламу закупаюць ужо больш за год.

АА belsat.eu

Стужка навінаў