Беларуская турфірма прапаноўвае вярнуць мігрантаў у Сірыю і Ірак


Беларуская турыстычная фірма «Дрым Джоб» анансавала на 28 лістапада вывазны рэйс для мігрантаў, якія хочуць вярнуцца з Беларусі ў Сірыю і Ірак, піша расейскае выданне «Коммерсантъ» са спасылкай на РИА «Новости».

Для кліентаў турфірмы рэйс будзе бясплатным, іншыя ахвотныя павінны будуць заплаціць $400.

Ліст ад турфірмы з прапановай аб вывазных рэйсах Менск-Дамаск і Дамаск-Багдад перадалі кіраўніцтву лагістычнага цэнтру «Брузгі», дзе для мігрантаў зладзілі лагер.

Hавiны
Мігранты, якія вярнуліся ў Ірак, заявілі, што перажылі кашмар у Беларусі
2021.11.19 09:47

«Дрым Джоб» – адна з 12 упаўнаважаных фірмаў, якія займаюцца арганізацыяй тураў для сірыйцаў у Беларусь і дапамагаюць ім з атрыманнем візаў.

Першы эвакуацыйны рэйс для мігрантаў з Беларусі ў Ірак адбыўся 18 лістапада.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў