Аднаўленне паставак электраэнергіі з Беларусі ва Украіну запланавалі на 21 лістапада


Гэта другі раз за месяц, калі Беларусь адновіць прыпыненыя пастаўкі электраэнергіі ва Украіну.

Паводле звестак еўрапейскай сеткі аператараў падачы электраэнергіі ENTSO-E, імпарт электраэнергіі з Беларусі ва Украіну пасля спынення паставак 18 лістапада мае аднавіцца 21-га. На звесткі аб пастаўках звярнуў увагу «Інтэрфакс».

На нядзелю, 21 лістапада плануюць штогадзіну пастаўляць 415 МВт, як то было ад 9 да 17 лістапада.

У кастрычніку Украіна вырашыла не аднаўляць пастаўкі электраэнергіі з Беларусі, потым перадумала. Беларусь аднаўляла пастаўкі электраэнергіі ва Украіну 6 лістапада, а 18-га спыніла «адпаведна вызначанаму парадку ўзаемадзеяння ў межах кантрактных стасункаў».

Hавiны
Першы энергаблок БелАЭС зноў уключылі
2021.11.19 14:51

АА belsat.eu

Стужка навінаў