Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Ліз Трас падала ў адстаўку


Ліз Трас аб’явіла, што сыходзіць у адстаўку з пасадаў лідаркі Кансерватыўнай партыі і прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі. Палітык прыняла такое рашэнне праз шэсць тыдняў працы на пасадзе.

Ліз Трас выступае пасля таго, як яе аб’явілі наступным прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі ў Цэнтры каралевы Элізабэт II у Лондане, Вялікая Брытанія, 5 верасня 2022 г.
Фота: HANNAH MCKAY / Reuters / Forum

Ліз Трас ужо паведаміла аб сваёй адстаўцы каралю Чарлзу III.

Кансерватыўная партыя правядзе новыя выбары лідара, які і ўзначаліць урад. Ліз Трас будзе займаць пасаду прэмʼер-міністра, пакуль не будзе абраны пераемнік. Выбары новага брытанскага прэмʼера пройдуць на наступным тыдні, адзначыла яна.

Прэмʼер-міністарку крытыкавалі за свае падатковыя ініцыятывы. Ёй давялося памяняць міністра фінансаў і адмовіцца ад заяўленых бюджэтных планаў. Папулярнасць кансерватараў за апошнія тыдні ўпала да рэкордна нізкіх значэнняў за ўсю гісторыю сацыялагічных даследаванняў у Брытаніі.

Ліз Трас застаецца ва ўладзе ўсяго 45 дзён, гэта самы кароткі тэрмін перабывання на пасадзе прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі да заявы аб адстаўцы. Да яе прэмʼер-міністрам з самым кароткім тэрмінам службы быў Джордж Кэнінг (George Canning), які праслужыў на гэтай пасадзе 119 дзён да сваёй смерці ў 1827 годзе.

Аб’ектыў
Ліз Трас: «Сёння я дзеяла рашуча, бо мой прыярытэт – забеспячэнне эканамічнай стабільнасці нашай краіны»
2022.10.17 22:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў