Віктар Бабарыка застаўся без адвакатаў. Яўгена Пыльчанку адхілілі ад адвакацкай дзейнасці


20 кастрычніка Міністэрства юстыцыі распачало дысцыплінарную вытворчасць супраць памочніка ў абароне Віктара Бабарыкі і Максіма Знака – адваката Яўгена Пыльчанкі. Гэтым жа загадам ён адхілены ад адвакацкай дзейнасці. Пра гэта паведаміў Дзмітрый Лаеўскі, таксама былы адвакат Віктара Бабарыкі.

Яўген Пыльчанка.
Фота: babariko.vision

«Цяпер Віктар Дзмітрыевіч пазбаўлены магчымасці атрымліваць юрыдычную дапамогу ад абраных ім абаронцаў. Здаецца, каментары залішнія», – напісаў Дзмітрый Лаеўскі.

Самога Лаеўскага пазбавілі адвакацкага статусу 9 ліпеня гэтага года, праз два дні пасля абвяшчэння прысуду Віктару Бабарыку.

Тыдзень таму, 13 кастрычніка, адразу пасля падачы абаронаю скаргі ў парадку нагляду на прысуд, ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці адхілілі адвакатку Наталлю Мацкевіч. Апошні час яна займалася палітычнымі працэсамі, абараняла сярод іншых Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Дзядка.

А ў кастрычніку мінулага года адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі яшчэ аднаго адваката Віктара Бабарыкі, бацьку Яўгена Аляксандра Пыльчанку. Ён прадстаўляў таксама інтарэсы Марыі Калеснікавай.

Артыкулы
Адвакат Антон Гашынскі: «90 % кліентаў сёння – абвінавачаныя ў экстрэмісцкіх справах»
2021.10.07 11:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў