У Гомлі праз згадванне на недзяржаўным рэсурсе ліквідавалі дабрачынны фонд


Тэатр фонду «Разам тут».
Фота: razamtut / Instagram

Гомельскі дабрачынны фонд «Разам тут», які дапамагаў людзям з інваліднасцю, ліквідавалі пасля згадвання на мясцовым незалежным рэсурсе, Тэлеграм-канал якога прызнаны «экстрэмісцкім». Пра гэта паведаміла сузаснавальніца фонду Алеся Бардухаева-Арол у сваім Instagram.

Згодна з пастановай суда пра ліквідацыю фонду вынікае, што «Разам тут» ліквідавалі таму, што на гомельскім незалежным партале «Флагшток» быў апублікаваны заклік Каардынацыйнай рады аб непрызнанні выбараў і супраць гвалту, падпісаны ў тым ліку і кіраўніком фонду «Разам тут» Андрэем Бардухаевым-Арлом.

Цяпер старонка фонду закрытая і выглядае так:

Старонка фонду «Разам тут»

Дабрачынны фонд «Разам тут» заснавалі гомельскія акторы і сужэнцы Алеся і Андрэй Бардухаевы-Арол. Фонд быў заснаваны ў чэрвені 2019 года, каб прыцягваць фінансаванне на стварэнне спектакляў у «Цім тэатры» з удзелам людзей з інваліднасцю. У сакавіку сям’і давялося пакінуць радзіму, а 5 кастрычніка стала вядома пра пазоў аб ліквідацыі фонду «Разам тут».

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў