Пад Берасцем спынілі дальнабойніка з 2,95 праміле алкаголю ў крыві


Супрацоўнікі ДАІ на трасе М-1 недалёка ад пункту пропуску «Казловічы» спынілі фуру, якая віляла па праезнай частцы, што і прыцягнула ўвагу інспектараў.

У кіроўцы былі відавочныя прыкметы ап’янення, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкаму.

Скрыншот: УУС Берасцейскага аблвыканкаму / Youtube

Кіроўца фуры з цягачом DAF прызнаўся, што ў дзень затрымання не піў, але алкаголь не выветрыўся ў яго пасля ўчорашняй бяседы. Медычны агляд паказаў 2,95 праміле ў крыві.

На мужчыну складзены адміністратыўны пратакол. Аўтамабіль застаўся на штрафной стаянцы.

Hавiны
У Слуцку п’яны кіроўца хуткай дапамогі здзейсніў ДТЗ і спрабаваў уцячы
2021.10.10 14:32

АД, belsat.eu

Стужка навінаў