Да супрацоўнікаў выдання «Новы Час» прыйшлі сілавікі


Ад раніцы не было сувязі з галоўнай рэдактаркай «Новага Часу» Аксанай Колб і журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшой, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Пазней інфармацыя пацвердзілася: у Сяргея Пульшы быў ператрус дома, гэта пацвердзілі сведкі. Пасля гэтага сілавікі разам з Сяргеем паехалі ў рэдакцыю «Новага Часу». Цяпер журналіст на свабодзе. Паведамляецца, што з ім «скончылі следчыя дзеянні».

Галоўную рэдактарку Аксану Колб даставілі ў Следчы камітэт. У 15:47 у Беларускай асацыяцыі журналістаў паведамілі, што яна на волі.

Сяргей Пульша і Аксана Колб. Калаж з фота БАЖ

Калегі журналістаў кажуць, што «падазраюць найгоршае».

Раніцай прыходзілі звесткі пра затрыманне ў бізнес-цэнтры «Парус» у Менску, дзе і месціцца рэдакцыя «Новага Часу».

Таксама ўчора ўвечары, 19 кастрычніка, у фотакарэспандэнта «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева прайшоў ператрус. Фатографа затрымліваць не сталі, але сілавікі забралі ўсю тэхніку.

Як паведамляе выданне, падставай для ператрусу стала справа аб пагрозах намесніку начальніка Савецкага РУУС Менску. Год таму падчас чарговага арышту Дзмітрыя па ёй дапытваў КДБ.

Hавiны
Выхад газеты «Новы час» прыпынены: прыватная друкарня адмовілася яе друкаваць
2021.08.10 16:19

АД belsat.eu

Стужка навінаў