«Можна бесперашкодна ўваходзіць у рэжымную зону». Вядомыя турфірмы, якім дазволілі працаваць з мігрантамі


Нашыя чытачы паведамляюць, што працягваюць бачыць у сталіцы групы людзей, якіх імаверна пазней павязуць на дзяржаўную мяжу Беларусі для нелегальнага пераходу ў краіны ЕЗ. Па назіраннях чытачоў, іншаземцы актыўна закупляюцца ў крамах ГЦ Galleria Minsk групамі і актыўна знімаюць з рахункаў грошы ў банкаматах. ГЦ маніторыць служба аховы, а па праспекце Пераможцаў пастаянна курсуе машына ДАІ. Менск, Белсат. 19 кастрычніка 2021 года.
Фота: чытачы / Белсат

У Беларусі 12 турыстычных фірмаў атрымалі сакрэтнае права займацца атрыманнем віз для замежных грамадзян проста ў аэрапорце Менску і зарабляць на гэтым. Пра гэта паведамляе «KYKY».

Паводле выдання, такія правы атрымалі ТАА «Оскартур», ТАА «Візак», ТАА «Дрым джоб», ПУП «Нью Віза», ТАА «Нью Флэт», ТАА «Олірці», ТАА «Разумна Туры», ТАА «Байлінг Тур», ТАА «Голдэн Гольф Груп», ТАА «Прэстыж Трэвел», ТАА «Фламінга Трэвел», ТАА «Ксаман Трэвел».

«Усіх астатніх проста адхілілі ад гэтай дзейнасці. Нават тыя турфірмы, якія ўжо прадалі туры замежным грамадзянам, а цяпер апынуліся няздольныя выканаць перад імі свае абавязкі. Па сутнасці, сфармавалася ангажаваная дзяржавай манаполія – дакладней, ангажаваная асобнымі службовымі асобамі манаполія», – паведамляе крыніца «KYKY».

Як адзначаецца, «амаль на кожнага з дырэктараў падобных фірмаў ёсць нейкі кампрамат».

Нашыя чытачы паведамляюць, што працягваюць бачыць у сталіцы групы людзей, якіх імаверна пазней павязуць на дзяржаўную мяжу Беларусі для нелегальнага пераходу ў краіны ЕЗ. Па назіраннях чытачоў, іншаземцы актыўна закупляюцца ў крамах ГЦ Galleria Minsk групамі і актыўна знімаюць з рахункаў грошы ў банкаматах. ГЦ маніторыць служба аховы, а па праспекце Пераможцаў пастаянна курсуе машына ДАІ. Менск, Белсат. 19 кастрычніка 2021 года.
Фота: чытачы / Белсат

Паводле інфармацыі крыніц, сама дзёрзкія з вышэйпералічаных кампаній з’яўляюцца ТАА «ОскарТур» і ТАА «Візак», заснавальнікамі якіх выступаюць грамадзяне Іраку. Іх прадстаўнікі, сярод якіх, напрыклад, былы супрацоўнік РАУС у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Дзмітрый Корабаў, могуць бесперашкодна ўваходзіць у «рэжымную зону» аэрапорту разам з камп’ютарамі і друкаркамі, каб афармляць візавыя хадайніцтвы паводле асаблівых коштаў.

«Індывідуальная віза для замежнага турыста ў менскім аэрапорце каштуе 180 еўра, але калі афармляць калектыўную заяўку на 50-60 чалавек, кошт візы зніжаецца да 30 еўра з чалавека – калі хадайніцтва падае турфірма. Гэта простая матэматыка: прадстаўнікі прывілеяваных кампаній падхопліваюць «турыстаў» проста з трапу самалёту, «састрыгаюць» па 180 еўра з чалавека, на паперы абʼядноўваюць гэтых людзей у групы і падаюць калектыўныя хадайніцтвы. Збор у памеры 30 еўра з чалавека ідзе ў кансулат, а розніцу ў памеры 150 еўра пасярэднікі забіраюць сабе ў кішэню – гэтая сума аддаецца наяўнымі і не абкладаецца ніякімі падаткамі. За содні менскі аэрапорт прымае сёння каля 500 такіх «турыстаў», вось і лічыце: 150 еўра памножыць на 500 чалавек – гэта 75 тысяч еўра за дзень або больш за 2,2 млн еўра за месяц, якія недаатрымлівае толькі кансулат», – кажуць крыніцы «KYKY».

Нашыя чытачы паведамляюць, што працягваюць бачыць у сталіцы групы людзей, якіх імаверна пазней павязуць на дзяржаўную мяжу Беларусі для нелегальнага пераходу ў краіны ЕЗ. Па назіраннях чытачоў, іншаземцы актыўна закупляюцца ў крамах ГЦ Galleria Minsk групамі і актыўна знімаюць з рахункаў грошы ў банкаматах. ГЦ маніторыць служба аховы, а па праспекце Пераможцаў пастаянна курсуе машына ДАІ. Менск, Белсат. 19 кастрычніка 2021 года.
Фота: чытачы / Белсат

Таксама адзначаецца, што турыстам, якія насуперак заканадаўства прылятаюць зусім без дакументаў, гэтыя дакументы ТАА «ОскарТур» і ТАА «Візак» могуць зрабіць на месцы за 2 тыс. долараў. Паводле іх прайсу, запоўніць і раздрукаваць візавую анкету можна за 25-50 долараў (у залежнасці ад наяўных дакументаў), працоўная беларуская сім-картка каштуе 100 долараў, а памяняць грошы можна паводле курсу 100 долараў за 100 рублёў.

«Іншага выйсця, каб аплаціць паслугі пасярэдніка, зрабіць на месцы фотаздымак ці купіць страхоўку, няма», – гаворыць крыніца.

Пры гэтым ТАА «ОскарТур» і ТАА «Візак» нібыта нават запрашаюць у «рэжымную зону» аэрапорту яшчэ і па 5-7 перакладчыкаў з веданнем арабскай мовы. Усе ж грошы «спакойна выносяцца з аэрапорту проста перад носам у нашых доблесных памежнікаў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў