Мінінфарм заблакаваў навінны партал Telegraf.by


Скрын з сайту Telegraf.by

У Беларусі стаў недасяжны яшчэ адзін інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс – навінны партал telegraf.by.

Загрузіць сайт атрымліваецца толькі праз праграмы VPN. Пры гэтым з-за мяжы рэсурс даступны.

Паводле крыніц «Белсату», паведамленне ад Міністэрства інфармацыі выданню прыйшло раніцай 20 кастрычніка. Сайт вінавацяць у стварэнні пагроз нацыянальнай бяспецы.

Сайт telegraf.by быў заснаваны 11 жніўня 2005 года.

Абноўлена
Да супрацоўнікаў выдання «Новы Час» прыйшлі сілавікі
2021.10.20 15:24

Нагадаем, што раніцай 20 кастрычніка сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю выдання «Новы Час».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў