«Колькі трэба будзе закладу, столькі і ўнясём»: «КП» будзе дамагацца вызвалення журналіста Мажэйкі


«Комсомольская правда» будзе прасіць КДБ адпусціць журналіста Генадзя Мажэйку пад любы заклад, паведамляе Тэлеграм-канал «Sputnik Беларусь».

«Колькі трэба будзе закладу, столькі і ўнясём», – заявіў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін.

Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

13 кастрычніка суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу на абранне меры стрымання для журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйкі. Рашэнне: пакінуць журналіста пад вартаю.

Цяпер Мажэйка застаецца ў следчым ізалятары ў Жодзіне.

Журналісту выставілі абвінавачанне, верагодна, паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 КК РБ («Распальванне сацыяльнай варожасці або розні») і арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»). На падставе гэтых артыкулаў яму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Нагодаю для пераследу журналіста стаў матэрыял, апублікаваны неўзабаве пасля таго, як стала вядома пра страляніну ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску 28 верасня, у выніку якой загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. У ім аднакласніца Зельцара дала добрую характарыстыку забітаму айцішніку.

Раніцай 29 верасня сайт kp.by быў заблакаваны, а 5 кастрычніка кіраўніцтва «Комсомольской правды» абвесціла пра закрыццё свайго прадстаўніцтва ў Беларусі.

Аналітыка
Ахвяруючы іміджам. Што азначае «справа Мажэйкі» і выгнанне «КП» для стасункаў Масквы і Менску
2021.10.11 11:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў