Калядны хакейны турнір зноў адмянілі праз каронавірус


Калядны міжнародны турнір па хакеі, які праходзіць у Менску ў зімовыя святы, у 2022 годзе не адбудзецца, паведамляе Федэрацыя хакею Беларусі.

Хакейная зборная Беларусі трэнуецца на «Чыжоўка-Арэне».
Фота: Белсат

«Зыходзячы з абмежаванняў на перамяшчэнні, узрост удзельнікаў турніру і дзейныя рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі здароўя для зніжэння рызыкі распаўсюджвання вірусных інфекцыяў, арганізатарамі было прынятае рашэнне аб яго адмене», – гаворыцца ў паведамленні.

Калядны міжнародны турнір аматараў хакею штогод праходзіў у Менску з 2005 года. Цяпер жа спаборніцтвы сярод аматарскіх зборных адмяняюцца ўжо другі раз запар. У студзені 2021 года турнір адмянялі таксама з-за «неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі».

Аднак дзіцячых спаборніцтваў па хакеі ў Беларусі адмяняць пакуль не збіраюцца.

Артыкулы
На дваіх мужчынаў склалі пратаколы за тое, што не ўсталі пад гімн на хакеі
2021.10.18 13:38

АД, belsat.eu

Стужка навінаў