Атака на медыі ды ціск з Захаду. Галоўныя навіны 20 кастрычніка


Генеральны кансулат Беларусі ў Нью-Ёрку.
Фота: Dimi / Google Maps

Падыходзіць да заканчэння чарговы дзень няспыннага пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў ды гвалту сілавікоў. Падводзім вынікі 20 кастрычніка.

Рэпрэсіі журналістаў і грамадства

Раніца пачалася з таго, што сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю выдання «Новы Час». Ператрусы прайшлі ў офіс і ўдома ў намесніка галоўнага рэдактара Сяргея Пульшы. Галоўную рэдактарку Аксану Колб даставілі ў Следчы камітэт, але пасля адпусцілі.

Абноўлена
Да супрацоўнікаў выдання «Новы Час» прыйшлі сілавікі
2021.10.20 15:24

Напярэдадні ператрус прайшоў у фатографа «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева.

Hавiны
У фатографа «Новага часу» адбыўся ператрус. Забралі ўсю тэхніку
2021.10.20 09:37

У Крычаве ж паўторна затрымалі пасля суду, які накіраваў справу на дапрацоўку, журналіста Сяргея Няроўнага.

Hавiны
У Крычаве паўторна затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага, якога адпусціў суддзя
2021.10.20 19:21

Перазатрымалі і студэнтку Сафію Маргунову, якую арыштавалі за спробу трапіць на апеляцыю ў «справе студэнтаў».

Hавiны
Студэнтку, якую арыштавалі за спробу трапіць на апеляцыю ў «справе студэнтаў», зноў затрымалі
2021.10.20 16:18

Таксама ператрус прайшоў у бабруйскім тайм-клубе «1387». На некаторы час была затрыманая ягоная дырэктарка Наталля Халанская.

Hавiны
У Бабруйску разграмілі крэатыўны тайм-клуб «1387»
2021.10.20 21:59

А ўвечары стала вядома, што Міністэрства інфармацыі заблакавала навінны партал Telegraf.by, які дзейнічаў 2005 года. Нібыта за пагрозы нацыянальнай бяспецы.

Hавiны
Мінінфарм заблакаваў навінны партал Telegraf.by
2021.10.20 22:43

Між тым «Комсомольская правда» будзе прасіць КДБ адпусціць журналіста Генадзя Мажэйку пад любы заклад, заявіў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін.

Hавiны
«Колькі трэба будзе закладу, столькі і ўнясём»: «КП» будзе дамагацца вызвалення журналіста Мажэйкі
2021.10.20 14:00

Міжнародны ціск

Тым часам міжнародны ціск на беларускі рэжым не спыняецца. Гэтак, у амерыканскім Нью-Ёрку на патрабаванне ўладаў ЗША зачынілася Генеральнае консульства Беларусі.

Hавiны
Генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку закрываецца на дзень раней
2021.10.20 11:10

Міністэрства замежных справаў Літвы ўручыла дыпламатычную ноту пратэсту прадстаўніку амбасады Беларусі ў Вільні з нагоды перасячэння літоўскай мяжы беларускім памежнікам.

Hавiны
Літва ўручыла ноту беларускаму дыпламату з нагоды сітуацыі на мяжы
2021.10.20 17:30

А міністр унутраных спраў Нямеччыны Горст Зээгофэр заявіў, што ўрад ягонай краіны перакананы, што ключ да вырашэння праблемы прытоку нелегальных мігрантаў у Еўразвяз праз Беларусь ляжыць у Маскве.

Hавiны
МУС Нямеччыны: Ключ да вырашэння міграцыйнай праблемы ляжыць у Маскве
2021.10.20 21:27

Тая ж у сваю чаргу падпісала дакументы аб падаўжэнні тэрмінаў дзеяння пагадненняў аб размяшчэнні ў Беларусі двух вайсковых аб’ектаў Расеі – вузла сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе ў Баранавічах і радыёстанцыі вайскова-марскога флоту ў Вялейцы. І рыхтуе новую вайсковую дактрыну Саюзнай дзяржавы.

Hавiны
Шайгу: Улады Беларусі і Расеі падрыхтавалі новую вайсковую дактрыну дзвюх краінаў
2021.10.20 18:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў