У Менску затрымалі пастара евангельскай царквы «Новае жыццё»


Раніцаю 20 верасня пастара Вячаслава Ганчарэнку запрасілі на размову ў Фрунзенскі РАУС, паведамляецца ў тэлеграм-канале царквы «Новае жыццё».

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка.
Фота: тэлеграм-канал царквы «Новае жыццё»

У РАУСе пастара затрымалі. А 14:00 будзе суд, паводле папярэдняй інфармацыі – за правядзенне сходу 18 верасня 2022 года.

Цягам апошніх двух гадоў вернікі царквы «Новае жыццё» кожную нядзелю ладзілі набажэнствы на паркінгу каля будынку царквы, які раней у прыходу забралі ўлады.

Hавiны
Пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка – пра тое, што важна казаць праўду ў любой сітуацыі
2022.05.06 17:15

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў