Памёр Алег Алкаеў – былы начальнік СІЗА № 1 у Менску

На 70-м годзе жыцця памёр Алег Алкаеў, які кіраваў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску з 1996 да 2001 года. Прычынай смерці мог стаць тромб, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкаю на сябра спачылага.

Алег Алкаеў. Фота: Наша Ніва

Менавіта Алкаеў у 2001 годзе адкрыта заявіў, што ўлады Беларусі могуць быць датычныя да знікнення і меркаванага забойства беларускіх палітыкаў, апанентаў Лукашэнкі: старшыні Цэнтрвыбаркаму Віктара Ганчара, міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі і бізнесоўца Анатоля Красоўскага.

Алкаеў сцвярджаў, што змог вывезці кнігу ўліку выдачы зброі, у якой зафіксавана, што ў дні, калі зніклі людзі, ён перадаў расстрэльны пісталет на распараджэнне міністра ўнутраных справаў. Пры гэтым расстрэлы паводле прысудаў у гэты час не праводзіліся.

У 2001 годзе Алкаеў быў вымушаны эміграваць у Нямеччыну, каб уратавацца ад пераследу з боку ўладаў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны