У новым пакеце санкцыяў ЕЗ могуць апынуцца пяць банкаў, а таксама дрэваапрацоўка і «Белтэлекам»


У Бруселі абмяркоўваюць увядзенне драконаўскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. У адказ на адмову Лукашэнкі ісці на перамовы з грамадствам, за няспынныя катаванні і рэпрэсіі, а таксама за арганізацыю міграцыйнага крызісу ў краінах-суседзях, ЕЗ можа ўвесці абмежаванні ў дачыненні «Беларусбанку», банку «Дабрабыт», «Белінвестбанку», «Белаграпрамбанку» і «Банку развіцця». Таксама абмежаванні могуць закрануць дрэваапрацоўчую галіну і «Белтэлекам», піша «Наша Ніва».

Пяць беларускіх буйных банкаў, дрэваапрацоўванне і «Белтэлекам» могуць трапіць у чарговы пакет санкцыяў ЕЗ. Пры гэтым амерыканскія і еўрапейскія санкцыі ў дачыненні Беларусі імкнуцца да сінхранізацыі і могуць набыць моц у кастрычніку.

У дачыненні «Беларусбанку», «Белаграпрамбанку» і «Белінвестбанку» Захад увёў санкцыі раней. Але абмежаванні не забараняюць цалкам супрацу, а толькі стрымваюць доступ на еўрапейскі рынак капіталу, а таксама фінансаванне дзяржаўных праектаў. Імаверна, спіс дапоўніцца «Дабрабытам» і «Банкам развіцця». Крыніцы «Нашай Нівы» адзначаюць, што рэстрыкцыя, прапісаная ў новых абмежаваннях, будзе мець большы эфект, чым адключэнне ад SWIFT, бо можа цалкам забараніць супрацу.

Hавiны
Крыніца: У «Беларуськалію» скончыліся грошы на аплату працы падрадчыкаў
2021.09.18 16:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў