У Горадні будуць судзіць маці, якая забіла свайго 3-месячнага сына


У Гарадзенскім абласным судзе будуць разглядаць справу аб забойстве немаўляці. Следчыя абвінавачваюць у злачынстве 32-гадовую жыхарку вёскі Супраненты Астравецкага раёну, паведамляе прэсавая служба Генеральнай пракуратуры.

32-гадовую жыхарку вёскі Супраненты Астравецкага раёну абвінавачваюць у забойстве з асаблівай жорсткасцю свайго малалетняга дзіцяці, якое нарадзілася сёлета 25 лютага.

Паводле следства, 6 чэрвеня п’яная жанчына нанесла сыну не менш як 11 удараў па розных частках цела. Немаўля памерла.

Экспертыза паказала, што жанчына магла ўсведамляць свае ўчынкі. Пракуратура распачала крымінальную справу паводле п. 2 і п. 6 ч. 2 арт. 139 КК («Наўмыснае забойства»). Матэрыялы справы перадалі ў Гарадзенскі абласны суд на разгляд.

Артыкулы
«Я да гэтага часу знаходжуся ў шоку» – Маці Рамана Бандарэнкі звярнулася да беларусаў
2021.09.18 00:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў