У Берасці асудзілі грамадзянку Расеі за «абразу Лукашэнкі»


Суддзя Маскоўскага суда Берасця прызнаў вінаватай грамадзянку Расеі Ірыну Вікхольм паводле ч. 2 арт. 367 КК РБ («Паклёп на прэзідэнта») і прысудзіў жанчыне 1 год 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Грамадзянку Расеі Ірыну Вікхольм затрымалі сёлета 28 траўня і змясцілі за краты. Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 367 КК РБ («Паклёп на прэзідэнта»). Падставай для крымінальнай справы стаў допіс Ірыны ў Twitter. Жанчына змясціла спасылку на артыкул расейскай службы Бі-Бі-Сі пра інцыдэнт з самалётам «Ryanair» і дадала загаловак: «Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва».

Допіс Ірыны Вікхольм у Twitter.
Фота: ПЦ «Вясна»

Суддзя Маскоўскага суда Берасця Яўген Брэган прызнаў Ірыну Вікхольм вінаватай і прысудзіў ёй паўтара года калоніі агульнага рэжыму.

Артыкулы
Ад палітвязня Мікіты Емяльянава больш за месяц не было ніякіх звестак – яго ўтрымлівалі ў ШІЗА
2021.09.19 22:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў