Новая хваля кавiду, адзінства і палітвязні. Галоўнае за тыдзень у малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu узгадвае самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі апошніх дзён.

Малюнак Дэ Лёс

Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку прысудзілі 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 КК), а таксама ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК).

Артыкулы
11 і 10 гадоў. Марыю Калеснікаву і Максіма Знака пакаралі зняволеннем
2021.09.06 13:05

Пасля двух з паловаю гадоў перамоваў аб «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі 9 верасня ў Крамлі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абвесцілі ўзгадненне ўсіх інтэграцыйных праграмаў.

Hавiны
Дамовіліся дамаўляцца. Што ў 28 «дарожных мапах»
2021.09.10 15:53
Малюнак Дэ Лёс
Аналітыка
Хто каго перахітрыў? Што трэба ведаць пра інтэграцыйныя дамоўленасці Лукашэнкі і Пуціна
2021.09.10 18:37

Газета «Мінская праўда», адзін з заснавальнікаў якога – Менскі аблвыканкам, выйшла 7 верасня з карыкатурай на каталіцкіх святароў на галоўнай старонцы. У Каталіцкім касцёле гумару не ацанілі.

Hавiны
«Плюе ў твар каталікам». Дзяржаўная газета апублікавала карыкатуру на каталікоў. У Касцёле адказалі
2021.09.07 16:48
Малюнак Дэ Лёс

У Беларусі, як і ўва ўсім свеце, пачалася чарговая хваля каронавіруса. Але яшчэ большаю праблемаю для грамадзянаў нашай краіны сталася тое, што ў шпіталях востра адчуваецца нястача дактароў. Яшчэ летам медыі пісалі, што ў медычных установах дэфіцыт больш за 10 тысяч медыкаў. Цяпер, калі людзі вымушаныя больш звяртацца ў больніцы, гэта стала моцна адчувальным.

Малюнак Дэ Лёс
Hавiны
Новая хваля каронавіруса ў Беларусі: чэргі, нястача дактароў і абмежаванні ковідных выплатаў
2021.09.17 16:00
Расследaванні
Колькі насамрэч асобаў памерла ад каронавіруса ў Беларусі?
2021.09.20 14:19

17 верасня на рашэнне ўладаў у Беларусі ўпершыню адзначылі новае свята – Дзень народнага адзінства. Як у Беларусі адзначаць гэтак званы Дзень народнага адзінства? Патаемная імпрэза ў Менску, прымусовыя забегі і новая плошча.

Малюнак Дэ Лёс
Аналітыка
Дзень прымусовага адзінства
2021.09.17 10:30

15 верасня дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што Лукашэнка напярэдадні гэтак званага Дня народнага адзінства падпісаў указ аб памілаванні 13 асуджаных. Намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс распавяла ў эфіры «Беларусь 1», што большасць памілаваных «здзейснілі злачынствы праз інтэрнэт і шчыра раскайваліся». Але былі асуджаныя за хуліганства або ўдзел у масавых беспарадках. У дзевяці з трынаццаці памілаваных ёсць няпоўнагадовыя дзеці. Праваабаронцы лічаць такі пераслед палітычна матываваным і наагул заклікаюць скасаваць крымінальныя артыкулы за абразу дзяржавы, дзяржаўнай сімволікі і службовых асобаў.

Малюнак Дэ Лёс
Артыкулы
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 13 памілаваных палітвязняў
2021.09.16 14:05

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў