Лукашэнка прызначыў гендырэктарам МТС сына старшыні Палаты прадстаўнікоў


Новым генеральным дырэктарам кампаніі МТС у Беларусі стаў Уладзіслаў Андрэйчанка. Яго кандыдатуру ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзіслаў Андрэйчанка, які раней кіраваў філіялам МТС па Віцебскай вобласці, стаў генеральным дырэктарам кампаніі, 51 % акцыяў якой належыць дзяржаве.

Уладзіслаў Андрэйчанка – сын Уладзіміра Андрэйчанкі, які шмат гадоў з’яўляецца дэпутатам і старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Hавiны
Абаненты МТС паскардзіліся на праблемы з дастаўкай SMS
2021.04.26 14:30

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў