Гомельскі БРСМ звадзіў школьнікаў у жаночую папраўчую калонію


Сустрэча школьнікаў са зняволенымі жаночай калоніі.
Фота: Молодёжь Железнодорожного района.БРСМ / VK

У імпрэзе «Адкрыты дыялог» удзельнічалі няпоўнагадовыя, якія адбываюць пакаранне за наркотыкі, напісана на старонцы аддзелу БРСМу Чыгуначнага раёну:

«Асуджаныя расказалі, як яны апынуліся ў месцах пазбаўлення волі, і заклікалі моладзь не рабіць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі».

На экскурсіі ў зону былі і вучаніцы 8–11 класаў школы № 29 Гомля. Яны, па вяртанні з жаночай калоніі, расказалі пра гэта сваім аднакласнікам.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў