Галоўнае за дзень: прысуды, Хельсінская камісія і «Шчаслівыя дзеці»


«Белсат» падводзіць вынікі панядзелку, 20 верасня – чарговага дня супрацьстаяння беларусаў.

Расеянка атрымала 1,5 гады калоніі за абразу Лукашэнкі

Грамадзянку Расеі Ірыну Вікхольм затрымалі сёлета 28 траўня і змясцілі за краты. Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 367 КК РБ («Паклёп на прэзідэнта»). Падставай для крымінальнай справы стаў допіс Ірыны ў Twitter. Жанчына змясціла спасылку на артыкул расейскай службы Бі-Бі-Сі пра інцыдэнт з самалётам «Ryanair» і дадала загаловак: «Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва».

Hавiны
У Берасці асудзілі грамадзянку Расеі за «абразу Лукашэнкі»
2021.09.20 13:02

100 еўра за «Тэатр шчаслівых дзяцей»

Кніга Альгерда Бахарэвіча “Тэатр шчаслівых дзяцей”.
Фота: charityauctionstoday.com

Беларуская рада культуры зыніцыявала выданне і аўкцыён адзінага папяровага асобніку кнігі Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Кніга ўлетку выйшла ў электронным фармаце.

На момант публікацыі лот каштаваў 100 еўра.

Палітвязню далі 7,5 гадоў зняволення

Палітзняволенаму экс-намесніку старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Уладзіміру Дудараву прысудзілі сем з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Паплечнік Віктара Бабарыкі віны не прызнаў.

Артыкулы
Палітвязня Уладзіміра Дударава асудзілі да 7,5 года калоніі
2021.09.20 14:38

Новы пакет санкцый

У Бруселі абмяркоўваюць увядзенне драконаўскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. У адказ на адмову Лукашэнкі ісці на перамовы з грамадствам, за няспынныя катаванні і рэпрэсіі, а таксама за арганізацыю міграцыйнага крызісу ў краінах-суседзях, ЕЗ можа ўвесці абмежаванні ў дачыненні «Беларусбанку», банку «Дабрабыт», «Белінвестбанку», «Белаграпрамбанку» і «Банку развіцця». Таксама абмежаванні могуць закрануць дрэваапрацоўчую галіну і «Белтэлекам».

Hавiны
У новым пакеце санкцыяў ЕЗ могуць апынуцца пяць банкаў, а таксама дрэваапрацоўка і «Белтэлекам»
2021.09.20 15:16

На аўтавакзале «Цэнтральны» будуць правяраць на ковід

У лабараторыі будуць праводзіць стандартнае тэставанне метадам ПЦР – атрыманне выніку за 24 гадзіны – па папярэдняга электроннага запісу. Таксама там можна будзе зрабіць экспрэс-аналіз на COVID-19 – дыягнастычнае экспрэс-тэставанне на антыген (дэт Ag) – атрыманне выніку на працягу 30 хвілін і па жывой чарзе.

Hавiны
У Менску на аўтавакзале «Цэнтральны» можна будзе зрабіць тэст на COVID-19
2021.09.20 18:35

Зікрацкі выступіць на Хельсінакай каміссіі

Слуханні будуць прысвечаны тэме рэпрэсіяў у Беларусі.

Трансляцыю можна будзе паглядзець онлайн.

Артыкулы
Сяргей Зікрацкі выступіць з дакладам на слуханнях у Хельсінкскай камісіі
2021.09.20 20:42

Адзін воін

Нам у рэдакцыю даслалі фота з Пружанаў. Яго нескароныя жыхары ў такія цяжкія часы працягваюць здзіўляць сваёй мужнасцю.

Пружанскі партызан. Фота ад чытачоў Белсату

Салідарнасць суседзяў

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў