Відэа «Белсату» пра справу артапедаў прызналі экстрэмісцкім. Вось яно


Улады Беларусі прызналі экстрэмісцкім відэа «Белсату» «Каго азалаціў арышт артапедаў». Адпаведная пазнака з’явілася ў спісе на сайце Міністэрства інфармацыі, звярнуў увагу Belarusian Investigative Center.

Запіс спасылаецца на рашэнне суда Цэнтральнага раёну Менску ад 12 жніўня 2022 года.

Відэарасследаванне выйшла ў траўні як адказ на масавыя затрыманні артапедаў у Беларусі. Тады схапілі 35 дактароў, шмат у якія медычныя ўстановы прыйшлі пазапланавыя праверкі, а некаторыя нават страцілі ліцэнзію.

Расследаванне ж паказала, што бенефіцыярам гэтай справы стала прыватная клініка «Мэрсі», якая адзіная ў Беларусі працягвае ставіць пацыентам імпартныя пратэзы. Пры гэтым паслугі каштуюць у тры разы больш, чым бралі ў дзяржаўных шпіталях, – да 8000 долараў.

Расследaванні
Чаму ў Беларусі пацыенты пераплачваюць за пратэзы?
2022.05.10 19:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў