Выйшаў на волю менеджар кампаніі «PandaDoc»


Аляксандра Дзікан разам з мужам Віктарам Куўшынавым. Фота з асабістага архіву

Менеджар па прадукту кампаніі «PandaDoc» Віктар Куўшынаў вызвалены з-пад варты. Пра гэта са спасылкай на ягоных сваякоў паведамляе Reform.by.

Заснавальнікі кампаніі Сяргей Барысюк і Мікіта Мікада летам 2020 года ініцыявалі стварэнне прыватнай ініцыятывы, што збірала грошы для сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію.

Пазней, 2 верасня, у менскім офісе «PandaDoc» прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў былі затрыманыя для допыту. На працягу двух дзён супрацоўнікі ДФР апытвалі больш за 100 працаўнікоў кампаніі.

Hавiны
Чатыром працаўнікам кампаніі PandaDoc выстаўлена абвінавачванне
2020.09.11 17:33

4 верасня стала вядома аб завядзенні крымінальнай справы паводле ч. 4 арт. 210 КК («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры»). Сцвярджалася, што яны завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры каля 107 тыс. рублёў з бюджэту праз вяртанне ПДВ, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве. У дадатак да гэтага на БТ «PandaDoc» абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстаў.

Адзін з затрыманых, дырэктар менскага офісу кампаніі Дзмітрый Рабцэвіч, быў вызвалены пад падпіску на наступны дзень пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. 13 кастрычніка былі вызваленыя з-пад варты галоўны бухгалтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап. Апошнім за кратамі заставаўся Віктар Куўшынаў.

У лютым 2021 года стала вядома, што кампанія «PandaDoc» ліквідуе офіс у Беларусі. Свой офіс яна адкрыла ва Украіне, перавёўшы туды каля 60 супрацоўнікаў.

Hавiны
Кампанія PandaDoc ліквідуе офіс ў Беларусі
2021.03.10 13:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў