Стала вядома, колькі беларусаў за год з'ехала ў Літву


Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце сустрэлася са Святланаю Ціханоўскай у будынку ведамства ў Вільні.

У МУС Літвы паведамілі, што з верасня 2020-га беларусам выдалі каля 20 тысячаў нацыянальных літоўскіх візаў. 834 беларусы атрымалі спецыяльны дазвол ад міністаркі ўехаць у Літву праз экстраардынарныя гуманітарныя ўмовы. 206 беларусаў накіравалі запыт на атрыманне прытулку ў Літве.

Білатайце і Ціханоўская абмеркавалі бяспеку беларускіх арганізацыяў і СМІ ў Літве. «Цяпер вельмі важна, каб усе, хто вымушана апынуўся за мяжою, маглі адчуваць сябе ў бяспецы. І мы ўдзячныя Літве за ўсе намаганні і дапамогу рэлакантам, пакуль яны не могуць вярнуцца дадому», – цытуе Ціханоўскую ейная прэс-служба.

Гісторыі
«Рэжыму я не дадаў больш як 4 тысячы еўраў». Паэт і блогер – пра жыццё ў літоўскім лагеры для ўцекачоў
2021.08.19 13:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў