Рэжым працягвае вызваляць палітвязняў. Галоўныя вынікі 20 жніўня

Пікет беларусаў у Шчэціне каля офісу «Yara». Фота: Белсат

Беларускі паслявыбарчы пратэст супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў не спыняецца 377 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі 20 жніўня.

Палітвязні: каго – на волю, каго – за краты

Выйшаў на волю менеджар кампаніі «PandaDoc»

20 жніўня ўлады працягнулі вызваленне палітвязняў. Услед за вызваленымі напярэдадні чатырма прадстаўнікамі «Прэс-клуб» на волю выйшлі былы амбасадар у Славакіі Ігар Ляшчэня і менеджар ІТ-кампаніі «PandaDoc» Віктар Куўшынаў. Апошні быў за кратамі амаль год.

Вызвалены былы амбасадар Беларусі ў Славакіі

Пры гэтым, як паведаміла кіраўніца «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая, іх вызваленне ніяк не звязанае з ініцыятывай Юрыя Васкрасенскага пра памілаванне палітвязняў. Дый пра самое памілаванне яны не прасілі.

«Не мае дачынення да Васкрасенскага». Юлія Слуцкая распавяла аб вызваленні сябраў «Прэс-клуба»

Але, адной рукой вызваляючы палітвязняў, другой рэжым іх набірае. Гэтак, стала вядома, што ў Берасці затрымалі Кірыла Маслакова – заснавальніка рэгбійнага клуба «Унія».

У Берасці затрымалі заснавальніка рэгбійнага клуба «Унія»

Дый узнагароджваюць сілавікоў, датычных да рэпрэсіяў. Праўда, імёны іх беларусам не называюць.

Бізнес вымірае

«Працаваць вельмі складана». Літоўскі ўладальнік беларускіх крамаў «Mart Inn» хацеў бы іх прадаць

На фоне палітычнага крызісу ўсё вастрэй адчуваецца крызіс эканамічны. Напрыклад, літоўскі інвестар публічна пашкадаваў пра тое, што ўкладаў грошы ў адкрыццё ў Беларусі сеткі крамаў «Mart Inn». Ён бы нават хацеў іх прадаць, але разумее, што сёння такое мала хто купіць.

«Гэта катастрофа». «EPAM» з’язджае з чатырох офісаў у Менску

Найбуйнейшая IT-кампанія Беларусі «EPAM» між тым з’язджае з чатырох офісаў у Менску. На днях, пасля пагрозаў Аляксандра Лукашэнкі, стала вядома, што яна просіць працаўнікоў пераканацца, што ўсе праекты і прылады для працы захоўваюцца на замежных серверах.

І хоць афіцыйна пераезд з Беларусі не пацверджаны, адмова ад арэнды будзе біць па тых, хто здаваў свае памяшканні пад іх офісы.

Улады ж замест таго, каго спыніць уцёкі капіталу, наадварот рыхтуюць радыкальныя змены ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў.

«Office Life»: улады плануюць змяніць падаткаабкладанне для ІП

Пра вельмі цьмяныя перспектывы беларускай эканомікі сведчыць і недабор у беларускіх ВНУ. Мінадукацыі кажа пра амаль паўтысячы вакантных месцаў.

У беларускіх ВНУ вялікі недабор, Мінадукацыі кажа пра амаль паўтысячы вакантных месцаў

Сусветная ўвага

Беларусь між тым працягвае заставацца ў фокусе сусветных палітыкаў. Гэтак, у Маскве 20 жніўня канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель абмеркавала з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным Беларусь.

Яна таксама выказалася пра сітуацыю і на мяжы Беларусі з Літвой, рэзка асудзіўшы «выкарыстанне ў якасці гібрыднай зброі людзей, якія трапілі ў бяду».

Мэркель узняла тэму Беларусі на перамовах з Пуціным. Той адказаў

Паводле звестак літоўскага боку, некалькі тысячаў мігрантаў – «каля 4-5 – дасюль блукаюць па лясах Заходняй Беларусі, жывуць у гатэлях, іхныя грошы, як мы ведаем, заканчваюцца».

Міністр абароны Літвы заявіў, што 4-5 тысяч мігрантаў цяпер «блукаюць» па заходніх рэгіёнах Беларусі

Расея ж, якая працягвае падтрымліваць Лукашэнку, атрымала сёння новыя санкцыі ад Вялікай Брытаніі ды ЗША.

ЗША і Брытанія ўвялі санкцыі супраць Расеі

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны