Аляксандр Зайцаў, які трапіў пад санкцыі ЕЗ, выйшаў са складу заснавальнікаў кампаніі «Sigma Technology»


Гаворка пра зарэгістраваную ва Украіне кампанію, якая займаецца пастаўкамі цеплавізараў, прыладаў начнога бачання ды аксесуараў да стралковай зброі для сілавікоў.

Нагадаем, што ў чэрвені 2021 года Еўразвяз увёў санкцыі супраць набліжанага да рэжыму бізнесоўца Аляксандра Зайцава.

Сярод іншага Зайцаў быў суўладальнікам украінскай кампаніі «Sigma Technology», якая пераважна займаецца пастаўкамі цеплавізараў, прыладаў начнога бачання ды аксесуараў да стралковай зброі для сілавікоў.

Пачынаючы з 2018 года «Sigma» рэгулярна перамагала на дзяржаўных тэндарах ва Украіне. Ідзецца пра пастаўкі розным рэгіянальным упраўленням Нацыянальнай паліцыі Украіны аксесуараў для сілавікоў (электронных бранзалетаў, рамянёў, кліпсаў), а таксама аптычных трансфарматараў для дзяржаўнага прадпрыемства «Фотапрылады». У 2020–2021 гадах кампанія выйграла ўсе тэндары, у якіх брала ўдзел, прычым 2/3 гэтых тэндараў адбываліся на неканкурэнтных умовах, то бок «Sigma» была адзінай удзельніцай.

Акрамя Зайцава, сярод суўладальнікаў «Sigma Technology» быў грамадзянін Латвіі Маркс Блатс і двое грамадзянаў Украіны. Цяпер, паводле звестак сістэмы youcontrol.com.ua, Зайцава сярод заснавальнікаў больш няма: з ліпеня 55 % «Sigma Technology» належыць латвійскай кампаніі «Электраоптыка», а 45 % – украінскай юрыдычнай кампаніі «Де Леге Лата».

Заснавальнікі «Sigma Technology». Скрыншот: youcontrol.com.ua

Belsat.eu раней распавядаў у сваім расследаванні, што «Электраоптыка» (як заснавальнікі – грамадзяне Латвіі Маркс Блатс і Анжэла Шакіна) нароўні з кампаніяй Зайцава «Sohra Overseas» і дзяржаўнай «Белспецзнештэхнікай» ёсць уласнікам прадпрыемства беларускага ВПК «Кідма тэк» («БСЗТ – Новыя тэхналогіі»). «Электраоптыка» пры гэтым мае шэраг прыкметаў фірмы-пракладкі.

Аналітыка
«Прадзюсар» у ВПК, латышскі партнёр і фірмы ва Украіне. Распавядаем пра бізнес алігарха Зайцава ў абароннай сферы
2021.05.03 08:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў