Міністр абароны Літвы заявіў, што 4-5 тысяч мігрантаў цяпер «блукаюць» па заходніх рэгіёнах Беларусі


Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас адзначыў у інтэрвʼю «Delfi», што Аляксандр Лукашэнка сам трапіў у тую міграцыйную пастку, якую рыхтаваў для Еўразвязу.

Паводле міністра, пасля таго як Літва пастанавіла вяртаць мігрантаў з трэціх краінаў у Беларусь, сітуацыя на літоўскай мяжы стабілізавалася.

«Цяпер нашыя інстытуцыі займаюцца тымі нелегальнымі мігрантамі, якія жывуць у Літве. То бок нам трэба вызначыцца з іхным далейшым перабываннем, міграцыйная служба афармляе дакументы, правярае іх, праходзяць усе прадугледжаныя для такой сітуацыі працэдуры.

А вось з боку Беларусі я б не сказаў, што там сітуацыя стабілізавалася, бо некалькі тысячаў – каля 4-5 – дасюль блукаюць па лясах Заходняй Беларусі, жывуць у гатэлях, іхныя грошы, як мы ведаем, заканчваюцца. Беларускі бок прымусова – супрацоўнікі праваахоўных органаў – вязуць іх на мяжу, прымушаюць пераходзіць літоўскую мяжу. Мы, вядома, гэтага не дазваляем. Але, у любым выпадку, мы бачым, што ў тую пастку, якую Лукашэнка рыхтаваў краінам Еўразвязу, трапіў ён сам. Што будзе з гэтымі людзьмі, у якой сітуацыі яны апынуцца?» – распавёў Анушаўскас.

Hавiны
Даследчыкі з Нямеччыны і Расеі пацвердзілі, што за пастаўкамі мігрантаў стаяць улады Беларусі
2021.08.13 18:09
  • У 2021 годзе Літва фіксуе выбуховы рост нерэгулярнай міграцыі з Беларусі. Сёлета з тэрыторыі Беларусі ў Літву трапілі больш за 4 тысячы такіх мігрантаў, пераважна грамадзянаў Іраку. Для параўнання: у 2017 годзе літоўцы злавілі на мяжы 72 нелегальных мігрантаў, у 2018-м – 104, у 2019-м – 46, у 2020-м – 81. З міграцыйнымі праблемамі на мяжы з Беларуссю сутыкнуліся таксама Польшча і Латвія.
  • Улады Літвы вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўразвяз і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў да мяжы. Кіраўніцтва Літвы называе дзеянні афіцыйнага Менску гібрыднаю вайною. У пачатку жніўня ўрад Літвы пастанавіў больш не прымаць мігрантаў з трэціх краінаў, якія незаконна мінулі беларуска-літоўскую мяжу, а вяртаць іх у Беларусь.
Аналітыка
Забытыя мільёны. Колькі грошай Беларусь атрымала ад Еўразвязу на ўмацаванне мяжы?
2021.07.09 07:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў