Беларусы пікетавалі офіс нарвежскай кампаніі «Yara» ў Шчэціне


Пікет беларусаў у Шчэціне каля офісу «Yara».
Фота: Белсат

У Шчэціне 20 жніўня беларусы пікетавалі галоўны ў Польшчы офіс нарвежскага гандлёвага канцэрну «Yara».

Прадстаўнікам кампаніі пікетоўцы перадалі петыцыю, у якой просяць прыслухацца да беларусаў і спыніць супрацу з рэжымам Лукашэнкі:

«Здушэнне асноўных правоў і свабодаў на «Беларуськаліі» сёння супярэчыць этычнаму кодэксу «Yara». Але кіраўніцтва канцэрну, замест таго каб спыніць супрацу з Лукашэнкам, здольнае толькі дапільнаваць, каб на «Беларуськаліі» пафарбавалі плот і зарганізаваць душ. На рэшту ж заплюшчвае вочы, выказваючы «глыбокае занепакаенне актуальнаю сітуацыяй». Цяпер жа заявіла, што да снежня 2021 года, магчыма, пастановіць спыніць супрацу з рэжымам. Але кожны месяц такой супрацы фінансуе машыну гвалту коштам здароўя і свабоды тысяч беларусаў».

Мінакам таксама раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.

Hавiны
«Yara» вырашыла перагледзець супрацу з «Беларуськаліем»
2021.08.13 19:19

Нагадаем, што 13 жніўня ў Осла Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніком нарвежскай кампаніі «Yara» Свайнам Турэ Гулсэтэрам, прысвечаную правам чалавека, дэмакратыі ды сітуацыі з працаўнікамі «Беларуськалію», у якога «Yara» набывае калійныя ўгнаенні.

У сваю чаргу Свайн Турэ Гулсэтэр заявіў, што «Yara» вырашыла перагледзець сітуацыю і да снежня прыняць рашэнне аб далейшай прысутнасці ў Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў