У рэйтынгу свабоды паездак беларускі пашпарт заняў 71-е месца


Беларускі пашпарт заняў 71-е месца ў міжнародным рэйтынгу паводле колькасці бязвізавых напрамкаў. Рэйтынг вядзе кансалтынгавая кампанія «Henley & Partners».

Паводле апублікаваных звестак, грамадзяне з беларускім пашпартам могуць падарожнічаць без візы ў 78 напрамках. У рэйтынгу Беларусь займае месца паміж Тайванем і Лесота.

Даведка
Крыніца: henleyglobal.com

Першае месца ў рэйтынгу заняў пашпарт Японіі – з ім бязвізавы заезд даступны ў 193 краіны, за ім пашпарты Сінгапуру і Паўднёвай Карэі (192 краіны). Затым ідуць пашпарты Нямеччыны і Іспаніі – 3-е месца; Фінляндыі, Італіі, Люксембургу – 4-е месца. Апошнія месцы занялі Сірыя, Ірак і Афганістан.

З суседніх з Беларуссю краінах найлепшы рэйтынг пашпарта ў Літвы і Польшчы – 10-е месца. З ім можна наведаць без візы 182 краіны. Далей ідзе Латвія – 11-е месца (181 краіна). Украіна займае 35-е месца (144 краіны), Расея – на 50-м (119 бязвізавых напрамкаў).

Рэйтынг заснаваны на дадзеных Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і ўключае ў сябе 199 пашпартоў і 227 розных турыстычных напрамкаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў