У Расеі абавязалі пошукавікі пазначаць «Вікіпедыю» як парушальніка заканадаўства


Пошукавыя сістэмы ў Расеі будуць абавязаныя інфармаваць у пошукавай выдачы, што онлайн-энцыклапедыя «Вікіпедыя» парушае расейскае заканадаўства.

У «Раскамнаглядзе» гэта патлумачылі невыдаленнем забароненых матэрыялаў, у тым ліку «фэйкаў» аб расейскім войску.

Фота: roskomsvoboda.org

«На інтэрнэт-рэсурсе Wikipedia (належыць Wikimedia Foundation, Inc.) застаецца нявыдаленым шэраг матэрыялаў, прызнаных забароненымі, у тым ліку фэйкаў аб хадзе спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны», – заявілі ў ведамстве.

У «Раскамнаглядзе» нагадалі, што Wikimedia Foundation «неаднаразова прыцягвалася да адміністратыўнай адказнасці за невыдаленне супрацьпраўнай інфармацыі».

Пасля пачатку ваенных дзеянняў улады РФ неаднаразова вылучалі прэтэнзіі да «Вікіпедыі» – патрабавалі выдаліць артыкулы пра Украіну і пагражалі блакаваннем. За «фэйкі» пра расейскае войска рэсурс аштрафавалі на тры мільёны рублёў.

Hавiны
Аўтару «Вікіпедыі» Марку Бернштэйну прысудзілі тры гады «хатняй хіміі»
2022.06.24 11:40

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў