У Бабруйску судзяць пяцярых за спальванне пудзіла Лукашэнкі, іх вінавацяць у «тэрарызме»


У Бабруйску праходзіць закрыты судовы працэс адразу над пяццю беларусамі, якіх абвінавачваюць у спальванні на Масленіцу ў 2021 годзе пудзіла, падобнага да Лукашэнкі. Гэта палічылі абразай, паведамляюць праваабаронцы.

Скрыншот з відэа

Паводле справы праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.

Крыніца: viasna96/Telegram

У асобным вядзенні будзе разглядацца справа трох бабруйцаў: Казлова, Мінкевіча і Ермаловіча – іх абвінавачваюць у мінаванні чыгункі ў жніўні 2021 года. Таксама сілавікі палічылі «тэрактам» падпал стралковага ціру, што належыць вайсковай частцы 5527 у Бабруйску.

Іх абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў:

  • стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт. 290.4 КК);
  • акт тэрарызму (ч. 2 арт. 289 КК);
  • пагроза здзяйснення акту тэрарызму; (ч. 2 арт. 290 КК);
  • абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).
Злачынства, за якія судзяць бабруйцаў.
Фота: bobruisk_online/Telegram
Артыкулы
«Мы ёсць». Тры гісторыі беларускіх дваровых партызанаў, што працягваюцца і цяпер
2022.07.19 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў