Святлана Ціханоўская выступіла з галоўнай прамовай на цырымоніі да гадавіны замаху на Гітлера ў Берліне


Лідарку дэмакратычнай Беларусі Святлану Ціханоўскую запрасілі на цырымонію да гадавіны замаху на Гітлера ў Берліне. Тут беларускі палітык выступіла з галоўнай прамовай, піша Радыё «Свабода».

Ілюстрацыйнае фота.
Фота: Света Фар / Белсат

Святлана Ціханоўская, якая цяпер з візітам у Нямеччыне, выступіла з галоўнай прамовай на цырымоніі, прысвечаная 78-й гадавіне замаху на Гітлера. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі Канстытуцыйнага суду Нямеччыны, Бундэстагу, міністры і дыпламаты. 20 ліпеня 1944 году група афіцэраў учыніла замах на Гітлера. Галоўнай фігурай змовы выступіў палкоўнік Клаўс Штаўфэнбэрг, які разам з іншымі афіцэрамі цяпер лічыцца нацыянальнымі героямі.

Беларускую дэлегацыя акрамя Святланы Ціханоўскай прадставіла і сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай Тацяна Хоміч.

Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове закранула шэраг момантаў, адзін з якіх прысвяціла свайму мужу Сяргею Ціханоўскаму.

«Стоячы тут сёння, я адчуваю цяжкасць гісторыі. Моташна думаць, што ўсяго за пару крокаў ад таго месца, дзе я зараз стаю, былі забітыя амаль тры тысячы чалавек. Праходзячы сёння па турме, я адчула сябе такой маленькай. Маё сэрца стала біцца хутчэй. Я падумала, што мой муж Сяргей, мусіць, адчуваў нешта падобнае, калі ўпершыню ўвайшоў у двор Жодзінскай турмы.

Мусіць, гэтая млосць – пачуццё адвагі. Адчуванне свядомага супрацьстаяння небяспецы. Калі ўваходзіш у турэмны двор з расплюшчанымі вачыма і высока паднятай галавой.

Як некаторыя з вас згадалі, людзі, якія сабраліся тут сёння, паходзяць са свабоднага грамадства. Але так было не заўсёды, і гэтае месца нагадвае нам пра гэта. Учора, у музеі Бэндлер-блёк, мяне натхнілі шматлікія гісторыі немцаў, якія кінулі выклік нацыянал-сацыялізму».

Каментар
Ці будзе «Ціханоўская-каралева» і «Чэрчыл-прэм’ер»? Спыталі Офіс Ціханоўскай пра ідэі Пракоп’ева
2022.07.16 21:58

Пра беларускія пратэсты

«Падчас паслявыбарчых пратэстаў мы спадзяваліся выцягнуць беларусаў з турмаў, але замест гэтага ўся наша краіна ператварылася ў турму. Наша змаганне аказалася больш працяглым. Беларусы пайшлі ў падполле. Але ўсё роўна кожны тыдзень мы чуем пра невялікія акты непадпарадкавання. Графіці на грамадскім будынку, з’яўленне бел-чырвона-белага сцяга, сімвал «спыніце вайну« на вулічным знаку. Рэжым стаў больш рэпрэсіўным, чым калі-колечы раней».

Беларусы супраць вайны

«Ад пачатку вайны супраць Украіны беларусы працягваюць адстойваць тое, што яны лічаць слушным. 85 % – пераважная большасць – выступаюць супраць удзелу беларускага войска ў вайне. Беларусы распаўсюдзілі больш за 500 тысяч антываенных брашур. Яны падарылі нашым добраахвотнікам на фронце больш за 40 аўтамабіляў, тысячы бранякамізэлек, мэдыкамэнтаў і рэчаў туалету. Беларусь не такая багатая, як Нямеччына. Але людзі з неабыякавымі сэрцамі заўсёды знойдуць, чым падзяліцца.

Святлана Ціханоўская сваю паездку ў Нямеччыну з наведвання музею.
Фота: Белсат

Мяне натхняюць беларускія партызаны, якія ладзілі дыверсіі супраць расейскага войска (…) Мяне натхняюць сотні беларускіх добраахвотнікаў, якія сваімі жыццямі бароняць Украіну. Ва ўкраінскім войску служаць да 1500 беларускіх добраахвотнікаў. Яны прыносяць неймаверныя ахвяры (…) Мяне натхняюць простыя беларусы, якія дэманструюць сваю салідарнасць з Украінай. Агулам больш за 2100 чалавек былі затрыманыя ці пасаджаныя ў турму за акты непадпарадкавання».

Дыктараў нельга залагодзіць

«Дыктатараў нельга залагодзіць ці перавыхаваць. Мы ведаем, чым скончыліся спробы залагоджвання ў 1938 годзе. Мы папярэджвалі свабодны свет, каб той не паўтараў тых жа памылак з Пуціным ці Лукашэнкам.

Дыктатары ведаюць, што дэмакратыі ахвотней выбіраюць хісткі мір, чым паслядоўную барацьбу. Еўрапейскім дэмакратыям спатрэбіліся месяцы, каб паказаць, што ў іх таксама ёсць зубы».

Гісторыі
Ад удару ў патыліцу да ідэі скінуць бомбу на яхту. Згадваем няўдалыя замахі на дыктатараў
2022.07.20 18:27

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў