Сірыя разрывае дыпламатычныя адносіны з Украінай


Сірыя пастанавіла разарваць дыпламатычныя адносіны з Украінай у адказ на аналагічную пастанову Кіева. Пра гэта паведамляе мясцовае агенцтва SANA.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: kp.ua

«Сірыйская Арабская Рэспубліка пастанавіла разарваць дыпламатычныя адносіны з Украінай у адпаведнасці з прынцыпам узаемнасці і ў адказ на пастанову ўраду Украіны наконт гэтага», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней, у канцы ліпеня, пра разрыў дыпламатычных адносінаў першай заявіла Украіна праз прызнанне Сірыяй самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР». Акрамя гэтага Украіна пачынае працэдуру ўвядзення гандлёвага эмбарга і накладання санкцыяў у дачыненні сірыйскіх юрыдычных і фізічных асобаў.

Пры гэтым у Міністэрстве замежных справаў Сірыі заявілі, што ўкраінскі ўрад практычна разарваў адносіны з іх краінай у 2018 годзе, калі адмовіў працягнуць від на жыхарства сірыйскім дыпламатам, якія працуюць у амбасадзе ў Кіеве.

Раней з гэтай жа прычыны Украіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Паўночнай Карэяй.

Аналітыка
Дзясяткі тысяч загінулых і параненых. Якія страты зазналі Украіна і Расея з пачатку вайны?
2022.07.20 08:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў