Сілавікі затрымалі вядучага інжынера Цэнтру інфармацыйных тэхналогіяў Менгарвыканкаму


У Менску затрымалі 34-гадовага вядучага інжынера Цэнтру інфармацыйных тэхналогіяў Менгарвыканкаму. У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяннае» відэа з затрыманым.

Затрыманы вядучы інжынер Цэнтру інфармацыйных тэхналогіяў Менгарвыканкаму. Скрыншот з відэа праўладнага тэлеграм-каналу

Супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі мужчыну за нібыта ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні». На відэа ён кажа, што быў падпісаны на тэлеграм-канал «BYPOL» і зарэгістраваны ў чат-боце плану «Перамога».

Аўтары праўладнага канала паведамляюць, што мужчына будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Hавiны
У Бабруйску судзяць пяцярых за спальванне пудзіла Лукашэнкі, іх вінавацяць у «тэрарызме»
2022.07.20 12:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў