Польшча выдала беларусам больш за 350 тысяч віз пасля выбараў 2020 года


Паводле звестак МЗС Польшчы, грамадзянам Беларусі ў перыяд з 10 жніўня 2020 года па 30 чэрвеня 2022 года Польшча выдала 355 992 візы. З іх гуманітарныя візы атрымалі 36 614 беларуса, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы».

Па праграме «Poland Business Harbour» былі выдадзены 42 932 візы і 59 581 віза – на падставе Карты Паляка.

Беларусы Польшчы праводзяць у Варшаве марш салідарнасці.
Фота: ЯП / Белсат

Па дадзеных памежнай службы Польшчы, у перыяд са 18 жніўня 2020 года па 10 ліпеня 2022 года 37 976 беларускіх грамадзян звярнуліся па дапамогу на тэрыторыі Польшчы, з іх:

  • 5324 беларуса звярнуліся па міжнародную абарону пры перасячэнні мяжы з Польшчай або заявілі хадайніцтва аб прадастаўленні міжнароднай абароны;
  • 90 грамадзян атрымалі дазвол ад галоўнакамандуючага пагранічнай службы на ўезд без візы;
  • 32 562 беларуса перасеклі мяжу на падставе візы, выдадзенай па гуманітарных меркаваннях (віза D-21).
  • 9545 грамадзян Беларусі і членаў іх сем’яў з’ехалі ў Польшчу па праграме «Poland.Business Harbour» (віза D-23).

На дадзены момант у Польшчы ўжо жыве 50 505 беларусаў з відам на жыхарства, большасць з іх атрымалі пастаянны ВНЖ на падставе польскага паходжання і наяўнасці Карты Паляка. Часовы від на жыхарства, у пераважнай большасці выпадкаў, атрымліваюць у сувязі з уладкаваннем на працу.

У суадносінах гэта выглядае наступным чынам:

  • пастаянны від на жыхарства маюць 27 932 беларуса;
  • часовы від на жыхарства – 19 607;
  • дадатковая абарона – 2219;
  • карта рэзідэнта Еўразвязу – 408;
  • статус бежанца – 293.

Большасць беларусаў выбірае для жыцця Мазавецкае ваяводства (18 023) з цэнтрам у Варшаве і Падляскае (8369) з цэнтрам у Беластоку.

Колькасць беларусаў, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы, у апошнія гады расце. Так, у 2015 годзе было выдадзена 5109 ВНЖ, у 2019 годзе – 18 234, а ў 2021 годзе ўжо 38 387.

Парады
Як падаць заяву для гуманітарнага віду на жыхарства ў Польшчы? Ёсць «падводны камень» і шляхі абыходу
2022.07.16 10:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў