Качанава перакананая, што Пуцін і Лукашэнка «выключныя палітыкі», а грамадзянам пашчасціла жыць пад іх началам


Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава, у інтэрв’ю БелТА распавяла пра тое, што беларусам і расейцам проста неверагодна пашанцавала жыць у краінах, у якіх кіраўнікамі зʼяўляюцца Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Гэтых асобаў чыноўніца характарызуе як «выключныя палітыкі», «мудрыя кіраўнікі».

На плошчы Незалежнасці ў Менску прайшоў мітынг на знак падтрымання дзейнага кіраўніка краіны. За некалькі гадзінаў да пачатку ў раёне Дому ўраду зʼявіліся міліцыянты і спецтэхніка. На здымку – Наталля Качанава. 16 жніўня 2020 года. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Па выніках форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава распавяла сваё бачанне інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расеі і агучыла пра сваё стаўленне да самаабвешчанага кіраўніка Беларусі і кіраўніка Крамля.

«Я шчыра лічу, што беларусам і расейцам неймаверна пашанцавала, што на чале нашых дзяржаў такія мудрыя кіраўнікі – прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Гэта выключныя палітыкі, якімі наўрад ці магчыма стаць, а трэба нарадзіцца, – бязмерна любяць сваю Айчыну, свой народ, поўнасцю і без астатку прысвячаюць сябе служэнню дзяржаўным інтарэсам. Сёння глядзіш на долю некаторых краін – сэрца крывёй абліваецца ад спачування да ні ў чым не вінаватых людзей, якія вымушаны ў літаральным сэнсе выжываць з-за варʼяцкай палітыкі іх афіцыйнага кіраўніцтва. Становіцца горка і жудасна ад адной толькі думкі, што магло б быць, калі б беларусы і расейцы засталіся пры такім жа ўрадзе, як у гэтых краінах. Відавочна: ні Беларусі, ні Расеі проста магло б не стаць, хутчэй за ўсё – нас бы ўжо не было на карце свету», – заявіла Качанава.

Таксама чыноўніца распавяла, што, на яе думку, яе маральны абавязак службовай асобы не падвесці беларускага і расейскага лідараў.

Аб’ектыў
Беларускае чынавенства: хто каму сваяк і што за гэта атрымае?
2022.06.17 23:16

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў