Філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму


Філосафа, метадолага і вядоўцу «Белсату» Уладзіміра Мацкевіча 17 ліпеня перавялі ў магілёўскую турму № 4. Там ён будзе чакаць адказу паводле апеляцыйнай скаргі на прысуд, пасля чаго яго, відаць, накіруюць у калонію.

Сам Уладзімір Мацкевіч адмовіўся падаваць скаргу, але за яго гэта зрабіў са свайго боку адвакат.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Павел Хадзінскі

Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Філосафа абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у «стварэнні і кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем», «удзеле ў масавых беспарадках» і «абразе Лукашэнкі». Суд над ім пачаўся 9 чэрвеня, а 23 чэрвеня ў Менскім абласным судзе абвясцілі прысуд – 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Працэс над ім праходзіў у закрытым рэжыме.

Уладзімір Мацкевіч быў прызнаны палітвязнем 6 жніўня 2021 года.

Лісты і тэлеграмы філосафу можна дасылаць на новы адрас: Мацкевічу Уладзіміру Уладзіміравічу, турма № 4, вул. Крупскай, 99а, 212011, г. Магілёў.

Hавiны
Святлана Мацкевіч: Мне б паплакаць, але Уладзімір заклікаў не маўчаць
2022.06.23 23:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў