«Еўрарадыё» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»


Медыя-рэсурс «Еўрарадыё» стала «экстрэмісцкім фармаваннем». Такое рашэнне 20 ліпеня прыняло МУС Беларусі.

Фота: euroradio.fm

У Беларусі вырасла колькасць «экстрэмісцкіх фармаванняў». Цяпер такі «статус» атрымала «Еўрарадыё». Праўладныя каналы пішуць, што гэта было зроблена з-за «заклікаў да забойства дзяржаўных службоўцаў і членаў іх сем’яў, арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Практычна ўсе незалежныя медыі ў Беларусі цяпер з ініцыятывы сілавых органаў атрымалі статус «экстрэмісцкае фармаванне».

Аналітыка
Спроба стэрылізаваць інфармацыю пра войскі на мяжы: што стала прычынаю «хапуна» ў Драгічыне і Іванаве
2022.07.18 20:03

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў