Дырэктар Дэпартаменту авіяцыі Мінтранспарту раскрытыкаваў ICAO


Дырэктар Дэпартаменту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Арцём Сікорскі выступіў з заявай, у якой назваў справаздачу Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) аб інцыдэнце з рэйсам «Ryanair» непрымальнай, піша БелТА. 19 ліпеня ICAO апублікавала даклад аб пасадцы самалёта «Ryanair» у Менску ў траўні 2021 года. У дакуменце захады беларускіх чыноўнікаў асудзілі.

Экстренная посадка самолета «Ryanair»
Экстраная пасадка самалёта «Ryanair», на якім быў журналіст Раман Пратасевіч і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега. Менск, Беларусь. 23 траўня 2021 года.
Фота: AFP

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі 19 ліпеня апублікавала даклад аб пасадцы самалёта «Ryanair» у Менску ў траўні мінулага года. У выніку прымусовай пасадкі самалёта з рэйсу знялі і арыштавалі блогера Рамана Пратасевіча і Соф’ю Сапегу. У Менску адрэагавалі на гэты дакумент.

«Гэты даклад не вытрымлівае ніякай крытыкі. Ён катэгарычна непрымальны і дыскрэдытуе ICAO як міжнародны тэхнічны орган, які займаецца грамадзянскай авіяцыяй. Мы катэгарычна з ім не пагадзіліся. Афіцыйны прадстаўнік РФ, сябра Рады ICAO, таксама не пагадзіўся з гэтай справаздачай, указаў на шэраг памылак, недакладнасцяў, неавіяцыйных, неаб’ектыўных падыходаў. Ва ўсіх дакументах ICAO напісана, што любое расследаванне ладзіцца не для таго, каб знайсці вінаватых, а каб выключыць падобныя падзеі ў будучыні. А цяпер пагрозу авіяцыйнай бяспецы ўяўляе так званы тэлефонны экстрэмізм, і гэта абʼектыўная праблема, якой ICAO павінна займацца», – заявіў Арцём Сікорскі дырэктар Дэпартаменту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў.

Hавiны
ICAO апублікавала даклад аб расследаванні пасадкі самалёта «Ryanair» у Менску
2022.07.20 08:46

23 траўня 2021 года ў Менску зрабіў вымушаную пасадку самалёт «Ryanair», які выконваў рэйс Афіны – Вільня. Прызямленне было справакаванае беларускімі спецслужбамі – нібыта на борце была бомба – дзеля затрымання апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча, які быў у вышуку ў Беларусі і ляцеў гэтым рэйсам. Разам з ім затрымалі ягоную дзяўчыну Соф’ю Сапегу.

Інцыдэнт з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Еўразвяз закрыў паветраную прастору для «Белавіі», а заходнія авіякампаніі адмовіліся ад палётаў над Беларуссю.

Артыкулы
Гадавіна пасадкі «Ryanair»: Пратасевіч ладзіць вяселле, Сапега – ідзе ў калонію…
2022.05.23 18:28

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў